Прэмія Някляева перададзеная музею Быкава ў Гродне
Перадаў яе намеснік старшыні грамадскай кампаніі "Гавары праўду" Аляксандр Фядута.
Як паведамляе Радыё "Свабода", Фядута дзеля гэтага наведаў на гродзенскай кватэры Мікалая Мельнікава — стваральніка грамадскага музея пісьменніка Васіля Быкава.
Нагадаем, што прэмію "За свабоду думкі", заснаваную рухам "За Свабоду", Уладзімір Някляеў атрымаў 19 жніўня на радзіме Быкава — у вёсцы Бычкі.
У лісце на імя Мікалая Мельнікава Някляеў падкрэсліў, што перадае прэмію ў музей у дзень смерці пісьменьніка. Ён таксама высока ацаніў працу Мікалая Мельнікава. Працу па стварэнні Быкаўскага музея Някляеў назваў духоўным подзвігам.