Прысуд Цімашэнцы можа затармазіць альянс ЕС з Украінай
Камітэт па пытаннях замежных спраў Еўрапарламенту плануе адкласці галасаванне па праекце даклада з рэкамендацыямі наконт альянсу ЕС з Украінай.
Гэтыя рэкамендацыі падрыхтавалі Савет Еўрасаюза і Еўракамісія. З прапановай адкласці галасаванне выступіў сёння ў часе пасяджэння дакладчык Рычард Легутка. Паводле яго словаў, трэба ўзяць дадатковы час, каб разабрацца, што адбываецца, перадае УНІАН.
Дакладчык адзначыў, што на сёння не стаіць пытанне наконт таго, ці варта працягваць перамовы з Украінай наконт пагаднення пра асацыяцыю. Разам з тым, паводле яго словаў, камітэт і Еўрапарламент маюць з аднаго боку выступіць за працяг перамоваў. З іншага — даслаць яскравы палітычны сігнал Кіеву пра непрыймальнасць такога падыходу да дэмакратыі, які быў прадэманстраваны у справе супраць экс-прэм’ера Юліі Цімашэнкі. Яна асуджаная на 7 год турмы.
Фота: daylife.com