П'яны турыст-волат "заграз" у таксоўцы, выклікалі дапамогу
Кур'ёзнае здарэнне адбылося ў Рызе.
Таксіст падвёз замежніка, але па прыездзе на месца мужчына не мог выйсці з аўтамабіля. Не здолеў яго выцягнуць з машыны і кіроўца, паколькі турыст быў вялізнага росту. Ён апынуўся паміж сядзеннямі, дзе "заграз" і не мог зварухнуцца з месца.
Праблему здолелі вырашыць паліцыянты, якія вызвалілі замежніка і дапамаглі яму патрапіць дахаты.
Фотафакт: у Рызе пад мостам засела фура
Фота — LETA