Расійскі парламентар назваў санкцыі ЕС супраць Мінску дэструктыўнымі

Пра гэта заявіў кіраўнік камітэта па справах СНД, намеснік кіраўніка дэлегацыі Расіі ў ПАСЕ Леанід Слуцкі, перадае РІА "Новости". Па словах Слуцкага, рэжым санкцый толькі пагаршае ізаляцыю Беларусі, што зусім не спрыяе прасоўванню дэмакратычных каштоўнасцяў. Расійскі дэпутат заклікаў аднавіць дыялог і адмовіцца ад мовы ўльтыматумаў у дачыненні да Мінску.

Нагадаем, што Еўрасаюз пашырыў спіс неўязных прадстаўнікоў беларускай улады на 21 асобу. Агулам цяпер "чорны спіс" Еўрасаюза ўключае 231 чалавека.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі