Рэферэндум у Латвіі: амаль 822 тысячы выбаршчыкаў супраць рускай мовы

Супраць надання рускай мове статусу другой дзяржаўнай выказаліся 821 722 чалавекі, за — 273 347 чалавек. Несапраўднымі прызналі 3 524 бюлетэня. Яўка на рэферэндуме склала 69%.

Руская мова мае ў Латвіі статус замежнай, хоць болей за 40% жыхароў краіны лічаць яе роднай. Для таго, каб зрабіць яе другой дзяржаўнай, трэба было, каб на рэферэндуме за гэта прагаласавала не меней за палову ўсіх выбаршчыкаў, інфармуе ВВС.

Прэзідэнт краіны Андрыс Берзіньш падзякаваў грамадзянам, якія падтрымалі латышскую мову і заклікаў жыхароў Латвіі да пачатку дыялога аб міжэтнічнай згодзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі