Сенатар Джон Макейн заклікае ўзмацніць ціск на беларускі рэжым

Па словах Макейна, перадае АФН, арышт Бяляцкага з'яўляецца яшчэ адной прычынай, чаму беларускі рэжым заслугоўвае статусу міжнароднага ізгоя. 


Сенатар назваў Беларусь "закладніцай апошняй дыктатуры ў Еўропе". На яго думку, ЗША і Еўропа павінны захоўваць адзінства ў падтрымцы беларускагйа грамадзянскай супольнасці і палітычнай апазіцыі. Макейн заклікаў узмацніць ціск на рэжым Лукашэнкі, у тым ліку адмаўляючы афіцыйнаму Мінску ў крэдытах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі