Сёння ў Кракаве адбудзецца лёсаванне Еўра-2012
На жаль, у кошыках не будзе беларускай зборнай.
Лёсаванне стыкавых матчаў чэмпіянату Еўропы па футболе, які пройдзе ў Польшчы і на Украіне летам наступнага году, адбудзецца сёння ў Кракаве.
Удзел у турніры ўжо забяспечылі сабе зборныя Расіі, Германіі, Італіі, Францыі, Нідэрландаў, Англіі, Даніі, Швецыі і Іспаніі, а таксама - гаспадары чэмпіянату з Польшчы і Украіны.
Чэмпіянат стартуе 8 чэрвеня. Матчы пройдуць ва ўкраінскіх Кіеве, Харкаве, Данецку і Львове, а таксама ў польскіх Варшаве, Познані, Гданьску і Вроцлаве.