Сіноптыкі: у сераду да 6 цяпла, неістотныя ападкі, туман
Невялікія ападкі прагназуюцца толькі ў начныя гадзіны.
Уначы і ў першай палове дня на большай частцы тэрыторыі краіны згусцяцца туманы. Вецер паўднёвы 4-9 метраў за секунду.
Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад 2 градусаў марозу да 4 градусаў цяпла. У дзённыя гадзіны чакаецца 1-6 вышэй за нуль, інфармуе БЕЛТА.
Фота — bymedia.net