Суд над Каўшом: васьмёх індусаў напісалі 59 спосабамі

На паседжанні 27 лютага Коўш пералічваў парушэнні пры складанні пратаколаў на індусаў-канатаходцаў. Падсудны налічыў 59 варыянтаў напісання прозвішчаў васьмі парушальнікаў мяжы. Таксама ён указаў на аднолькавасць тэкстаў пратаколаў. У адным выпадку супалі 70 сказаў запар. Ёсць нават серыйныя граматычныя і тэхнічныя памылкі. Таму Коўш лічыць, што пратаколы напісаныя “пад капірку”, і просіць прызнаць іх несапраўднымі або выклікаць індусаў у якасці сведкаў.

Аднак памежнікі не проста дэпартавалі індусаў з Беларусі, але і забаранілі ім прысутнасць у нашай краіне. Таму прысутнасць іх на судзе немагчымая.

Астатнія заўвагі абароны будуць разгледжаныя на наступным пасяджэнні. Яно прызначана на 4 сакавіка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі