Суд прыняў ад Стэфановіча дакументы з "Міжнароднай амністыі"

Такія ж дакументы праваабаронца падаў і ад Дацкага інстытуту правоў чалавека.Суд далучыў іх да справы. Таксама да справы далучаны дакумент ад Мінюста Літвы пра тое, што ранейшая інфармацыя пра рахункі Бяляцкага і Стэфановіча несапраўдная, перадае Радыё "Свабода".

Нагадаем, што праваабаронцу судзяць нібыта за ўтойванне прыбыткаў. Падатковая абапіраецца на звесткі, атрыманыя з Літвы і Польшчы. З яго патрабуюць агулам 43 мільёны рублёў.

На судзе прадстаўнікі падатковай інспекцыі заявілі, што прапаноўвалі, каб Стэфановіч даў тлумачэнні наконт сваіх прыбыткаў, а той нібыта адмаўляўся. Праваабаронца папрасіў паказаць дакумент, дзе зафіксаваная яго адмова, але такога дакумента няма. Падаткавікі заяўляюць, што пісьмовай адмовы не было патрэбна. 

У судзе абвешчаны перапынак да 14.15 16 снежня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі