Судзяць удзельнікаў учорашняй акцыі ў сталіцы

Суды над удзельнікамі ўчорашняй акцыі "Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі" пакуль не пачаліся. Каля Дома правасуддзя па вуліцы Сямашкі праваабаронцы, журналісты і сваякі затрыманых чакаюць, калі іх прывязуць. Пакуль жа іх працягваюць утрымліваць на Акрэсціна. Вядомыя толькі наступныя прозвішчы: Максіма Чарняўскага, братоў Аляксея і Андрэя Дварэцкага.

У Цэнтральны суд каля 11-й гадзіны прывезлі пяць хлопцаў, якіх будуць судзіць, паведаміў у жывым эфіры Еўрарадыё праваабаронца Сяргей. Паводле яго слоў, да кожнага былі прыстаўленыя па 2 міліцыянты. У суд уваход вольны, але няма ніякай інфармацыі пра тое, калі пачнуцца суды.

Нагадаем, падчас учорашняй акцыі ў Мінску і іншых гарадах краіны было затрымана каля 450 чалавек. Большасць з іх адпусцілі пасля перапісвання іх пашпартных дадзеных. Астатніх, верагодна, будуць вінаваціць у дробным хуліганстве.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі