Сям'я наняла адваката Аляксандру Крутому

Нагадаем, што Аляксандр Крутой быў на судзе прадстаўніком сваёй дачкі, сур'ёзна пацярпелай ад тэракту ў метро 11 красавіка.

20 верасня міліцыянты затрымалі Крутога і абвінавацілі ў хуліганстве, нагадвае БелаПАН. Па накіраванні пракурора мужчыну адправілі ў цэнтр псіхічнага здароўя.

У судзе Крутой паводзіў сябе вельмі актыўна, выступаў з шэрагам хадайніцтваў. У тым ліку ён хадайнічаў, каб працэс адклалі да адмены ў Беларусі смяротнага пакарання.

Сям'я Крутых жадае атрымаць палітычны прытулак у Нямеччыне. Некалькі гадоў таму Крутога ўжо судзілі за нібыта абразу Лукашэнкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі