Сяргей Мартынаў у Мінску сустрэўся са сваім кубінскім калегам

Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Сяргей Мартынаў 22 лютага ў Мінску на сустрэчы са сваім кубінскім калегам Бруна Радрыгасам Парыльяй.

Міністр адзначыў, што Беларусь заўсёды будзе падтрымліваць Кубу "ў барацьбе з санкцыйнымі рэжымамі".

Кіраўнік МЗС Кубы, у сваю чаргу, "з задавальненнем" канстатаваў добрую дынаміку двухбаковых адносін, у першую чаргу – у палітычнай сферы. Ён таксама ўпэўнены, што ў дзвюх краін "ёсць вялікі патэнцыял у вобласці эканомікі", хоць міжнароднае эканамічнае становішча, па яго словах, "вельмі цяжкае", паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі