У Брэсце распаўсюджваюць прамову Уладзіміра Някляева на судзе

Прамову на судзе арыштаванага кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева знайшлі сёння ў паштовых скрынках жыхары мікрараёнаў Кавалёва і Усход.

Таксама яе разам з кнігай паэта “Кон” раздавалі 11 траўня ў цэнтры горада актывісты Аб’яднанай грамадзянскай партыі і “Маладыя сацыял-дэмакраты”.

У прамове Някляева гаворыцца пра юрыдычнае круцельства. Яго, кажа падсудны паэт, вінавацяць у тым, што ён фізічна не мог учыніць, бо знаходзіўся ў рэанімацыі. Затое ўлады не даследуюць факт нападу невядомых асобаў на кандыдата ў прэзідэнты, фактычна, замаху на яго жыццё.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі