У доме Адама Ланзы, які расстраляў 26 чалавек, знайшлі арсенал зброі

Там былі знойдзеныя пісталеты, стрэльбы і вінтоўка. Гэтая зброя зарэгістраваная на маці Адама Ланзы, якую ён таксама застрэліў.

Нагадаем, ахвярамі забойцы сталі каля 20 маленькіх дзяцей (12 дзяўчынак і 8 хлопчыкаў), у якіх ён страляў з вінтоўкі. На целах медыкі знайшлі ад 3 да 11 агнястрэльных раненняў. Сам Ланза застрэліўся. Як адзначаюць амерыканскія СМІ, дагэтуль невядомыя матывы, якія падштурхнулі амерыканца на такое жудаснае злачынства.

У ЗША працягваецца чатырохдзённая жалоба.

Фота — РИА Новости, Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі