У Домрачавай 9 штрафных колаў і 5-е месца ў гонцы пераследу
А нарвежка Тура Бергер датэрмінова заваявала Малы крышталёвы глобус у гэтым відзе спаборніцтваў.
Гонка пераследу прайшла ў рамках этапу Кубка свету па бітлоне, у нарвежскім Халменколене. Назіральнікі адзначаюць, што сёння было неспрыяльнае, ветранае надвор’е, таму шансы на перамогу былі толькі ў спартсменак, якія максімальна дакладна страляюць. Беларуска Дар’я Домрачава не найлепшы стралок. Ад вялікага правалу ў гэтай гонцы яе выратавала толькі прыстойная хуткасць.
Перамагла сёння гаспадыня трасы Тура Бергер, на другім месцы францужанка Мары Дарэн-Абэр, на трэцім — Анастасія Кузьміна са Славакіі.