У Глыбокім па плошчы гулялі 15 чалавек
На цэнтральнай плошчы Глыбокага а 19.00 сабралася 15 чалавек. Атмасфера была сяброўскай, удзельнікі размаўлялі, жартавалі.
На месцы правядзення акцыі прысутнічалі начальнік міліцыі, яго намеснік, а таксама начальнік аддзела прафілактычнай працы. Апошні праверыў дакументы ў журналіста Кастуся Шыталя.
Міліцыянты паводзіліся карэктна. А 19.30 удзельнікі паапладзіравалі і разышліся.