У Гомелі адбыўся выкід газу

У выніку над Гомелем усю нядзелю адчуваўся пах газу. Пра гэта парталу TUT.BY паведамілі жыхары горада. У аварыйнай службе гамельчукам спярша распавядалі пра трэснутую колбу. "Аварыйка" патлумачыла, што этылмеркаптан — моцнае атрутнае рэчыва, якое дадаюць у газ дзеля надання яму паху. У аварыйнай службе таксама паведамілі, што наступствы ліквідаваныя. А воблака газу яшчэ нейкі час павісіць над горадам, пакуль не рассеецца.

Аднак у нядзелю, 12 лютага, "аварыйка" ўжо заявіла, што ніякай аварыі не здарылася. Яе супрацоўнікі сказалі, што, магчыма, ад паху толькі нейкі час будзе балець галава.

У Гомельскім упраўленні Міністэрства па надзвычайных сітуацыях кажуць, што сапраўды мелі скаргі на пах газу. Але, кажуць выратавальнікі, пацярпелых пры аварыі не было, газавікі ўсё ліквідавалі самастойна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі