У Гомелі адкрылася выстава знакамітых неглюбскіх ручнікоў (фота)

Выстава ручнікоў з Неглюбскага вясковага цэнтра ткацтва Веткаўскага раёна працуе ў гомельскім абласным цэнтры народнай творчасці.

У экспазіцыі прадстаўлена больш за 20 унікальных працаў. Дзякуючы гэткім ручнікам вёску з-пад Веткі ведаюць далёка па-за межамі краіны. Неглюбскія рушнікі экспанаваліся на выставах мастацкіх вырабаў у Англіі, Бельгіі, Францыі, ЗША, Канадзе, Нямеччыне ды Японіі.

Выстава будзе працаваць да 20 чэрвеня і наведаць яе можа бясплатна кожны ахвотны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі