У Гомелі паказваюць разьблёныя абразы (фота)

У экспазіцыі прадстаўленыя разьба па дрэве, скань, тканыя і вышытыя ручнікі, гальванапластыка і алейны жывапіс (іканапіс). Гэта творы з Добрушскага, Петрыкаўскага і Чачэрскага раённага цэнтра рамёстваў, этнаграфіі і фальклору, а таксама вырабы гомельскіх майстроў і мастакоў.   

Імпрэза прайшла пры падтрымцы гомельскай моладзевай краязнаўчай арганізацыі “Талака”: першыя наведвальнікі выставы пачулі народныя спевы і гукі беларускай дуды.

Выстава працягнецца да 13 верасня. Наведаць яе зможа кожны ахвотны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі