У Мінск у канцы тыдня прыляціць ураган “Афелія”
Трапічны цыклон зараз бушуе ў Атлантыцы і неўзабаве дойдзе да нас, несучы пагаршэнне надвор’я.
Да выходных будзе яшчэ адносна цёпла, хоць у аўторак сіноптыкі прагназуюць невялікія дажджы. У пятніцу Беларусь будзе знаходзіцца пад уплывам атмасферных франтоў цыклону. Пройдуць дажджы. У выходныя на тэрыторыю сталічнага рэгіёну прыйдзе вільготнае і халаднаватае паветра паўночных шыротаў. Уначы будзе +4… +6, а ўдзень — +10… +12 градусаў, перадае агенцтва “Мінск-Навіны”.