У Мінску і Пінску згадаюць кардынала Свёнтка
19 жніўня, у 30-ы дзень пасля смерці кардынала Казіміра Свёнтка, у мінскай архікатэдры адбудзецца святая Імша.
Як паведамляе сайт catholic.by, літургія распачнецца ў 18.30. Узначаліць яе дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Антоні Дзям’янка.
20 жніўня ўрачыстая літургія адбудзецца ў пінскай катэдры. Імшу ў 12.00 узначаліць дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Казімір Велікаселец. У гэты дзень кожны зможа памаліцца пры саркафагу з целам памерлага іерарха.
Нагадаем, кардынал Казімір Свёнтак памёр 21 ліпеня на 97-м годзе жыцця. Пахаванне адбылося 25 ліпеня ў Пінску. Труна з целам кардынала размяшчаецца ў саркафагу ў пахавальнай крыпце пінскай катэдры.