Сёння ў сталіцы стартуе конкурс “Місіс Еўропа”

Магчымасць правесці конкурс на тэрыторыі Беларусі ўдалося атрымаць, дзякуючы юрысту Наталлі Трафімавай, якая гэтым летам удзельнічала ў конкурсе “Місіс Сусвету” і заваявала там тытул “Місіс сяброўства”. Паводле правілаў, яна мела права падаць заяўку на правядзенне ў сваёй краіне любога конкурсу ад Universe Ltd.

На конкурсе “Місіс Еўропа” нашу краіну будзе сёлета прадстаўляць Васіліса Рымжа — уладальніца кароны “Місіс Мінска-2007”. У мінулым яна працавала мадэллю. Цяпер Васіліса гадуе маленькае дзіця і плануе займацца дабрачыннасцю, пішуць naviny.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі