У Мінску ўзмацняецца барацьба з балбатлівымі кіроўцамі
Каб паменшыць колькасць аварый з-за недастатковай канцэнтрацыі на дарозе.
Сталічная Дзяржаўтаінспекцыя з чацвярга, 14 сакавіка, павышаную ўвагу будзе надаваць кіроўцам, якія размаўляюць па мабільным тэлефоне падчас руху. З пачатку года па гэтай прычыне ў Мінску прыцягнулі да адказнасці амаль 800 вадзіцеляў. Парушальнікаў будуць выяўляць з дапамогай фота- і відэафіксацыі. Працягнецца акцыя да канца сакавіка, паведамляе Першы тэлеканал.
Фота — bymedia.net