У Мінску затрымалі Віталя Рымашэўскага

Па яго словах, экс-кандыдат у прэзідэнты выходзіў з пад'езда свайго дома, калі на яго кінуліся чатыры незнаёмцы. Рымашэўскага пасадзілі ў мікрааўтобус і павезлі ў напрамку Фрунзенскага РУУС. Пра гэта ён паспеў паведаміць праз мабільны тэлефон. Пасля гэтага мабільнік у палітыка забралі. Па словах Садоўскага, было чуваць, як Рымашэўскі крыкнуў, што гэта выкраданне.

Сёння ўвечары палітык планаваў выйсці са свечкай на абвешчаную акцыю на праспекце Незалежнасці, а таксама прыняць удзел у малітве каля Чырвонага касцёла.

Нагадаем, што на вечар атрымалі выклікі ў міліцыю Ірына Халіп і Уладзімір Някляеў, а таксама шэраг іншых дэмакратычных актывістаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі