У Мінску зноў блышынае нашэсце
Летась жыхары шматкватэрных дамоў у многіх раёнах сталіцы таксама цярпелі ад навалы скочак. Яны выбіраліся з сутарэнняў і атакавалі кватэры на ніжніх паверхах.
Сёлета гісторыя паўтараецца. У рэдакцыю “Нашай Нівы” патэлефанавала жанчына, якая жыве на вуліцы Цнянскай. Марыя Аляксандраўна паведаміла, што з-за блох яе дачка з дзіцём вымушаныя былі з’ехаць з кватэры. Па яе словах, насякомыя апанавалі кватэру настолькі, што ў ёй проста немагчыма нармальна жыць.
Дайшлі звесткі і з вуліцы Сердзіча, жыхары якой першымі звярнуліся са скаргай на антысанітарыю. Яны расказалі, што сёння раніцай у сутарэнне спрабавалі зайсці супрацоўнікі ЖЭС. Але былі атакаваныя скочкамі і выбеглі вонкі, абтрасаючы з сябе пошасць.