У Польшчы абарваліся інтэрнэт-кабелі, што вядуць у Беларусь
Пашкоджаныя валаконна-аптычныя лініі сувязі, па якіх аператары Level 3 і TimeNet даюць доступ да заходняга сегменту Інтэрнэт для Беларусі.
Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на “Белтэлекам”, у выніку гэтага здарэння могуць быць часовыя складанасці з доступам да некаторых рэсурсаў сеткі. На дадзены момант польскі бок вядзе аднаўленчыя работы. Пашкоджанне кабеляў можа быць выпраўленае ужо заўтра зранку.
Летась падобная сітуацыя была на расійскім кірунку. Тады цераз аварыю часова звузіўся знешні інтэрнэт-шлюз у кірунку Расіі.