У Светлагорску з’явіцца Лядовы Палац
У раённым цэнтры гэта будзе даволі мініяцюрная пляцоўка на тысячу месцаў.
Будаўніцтва аб'екта будзе фінансавацца са спонсарскіх грошай, якія выдасць вытворчае аб'яднанне "Беларуснафта". Таксама да фінансавання праекта будуць далучаныя сродкі з пэўных інавацыйных фондаў.
Як паведамляе гомельскае радыё, на ўзвядзенне лядовай арэны ўжо выдзелена прыкладна каля 60–65 мільярдаў рублёў.