У Варшаве дыскутуюць пра “беларускі бунт” (фота)
З 8 па 10 сакавіка ва універсітэце Лазарскага праходзіць міжнародная канферэнцыя "Бунт у імя свабоды — забыты ген беларусаў?".
Выступоўцы з Беларусі, Польшчы, ЗША, Ізраілю, Швецыі, Францыі, Літвы і Вугоршчыны абмяркуюць пытанні, звязаныя з беларускім нацыяналізмам, гісторыяй, рэлігіяй, палітыкай і грамадскім жыццём.
Адкрылася канферэнцыя выступамі ганаровых гасцей. Сярод іх — віцэ-міністр МЗС Польшчы Ежы Памяноўскі. Ён расказаў пра падтрымку, якую аказвае Польшча ў дэмакратызацыі Беларусі і якую падтрымку яшчэ плануе аказаць.
Пасля ўрачыстага адкрыцця канферэнцыі была ўручана прэмія імя Алеся Адамовіча філосафу Валеру Булгакаву.
Мерапрыемства ладзіцца пры падтрымцы фонда Конрада Адэнаўэра, Нацыянальнага фонда падтрымкі дэмакратыі і Міністэрства замежных спраў Беларусі.