Украінскі міністр: "Малочную вайну" з Беларуссю хутка скончым

Міністр эканамічнага развіцця і гандлю адзначыў, што на сённяшні дзень прадукцыя беларускіх вытворцаў з'яўляецца бяспечнай для спажывання, аднак неабходна яшчэ вырашыць некаторыя пытанні яе лабараторных даследаванняў у Беларусі.

"Сумненняў у бяспечнасці малочных прадуктаў не існуе", — сказаў Пётр Парашэнка. Паводле яго слоў, па выніках перамоваў з беларускай дэлегацыяй (яны праходзілі за зачыненымі дзвярыма) падпісаны пратакол па вырашэнні сітуацыі, інфармуе УНІАН.

Нагадаем, экспарт беларускага малака ва Украіну быў спынены на пачатку сакавіка. Украінскі бок заявіў, што яно ўтрымлівае завялікую колькасць антыбіётыкаў. Для ўдзелу ў перамовах у Кіеў паехала беларуская дэлегацыя на чале з першым намеснікам дырэктара Дэпартамента ветэрынарнага нагляду Беларусі Юрыем Піваварчыкам.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі