Упершыню за некалькі гадоў за суткі на дарогах не загінулі людзі

28-29 сакавіка ў краіне ў дарожна-транспартных здарэннях не толькі ніхто не загінуў, але і не было пацярпелых.

Разам з тым колькасць зарэгістраваных ДТЗ з матэрыяльнай шкодай склала 351, што дастаткова шмат. За кіраванне транспартнымі сродкамі ў стане алкагольнага ап'янення затрыманы 80 кіроўцаў. За перавышэнне хуткасных рэжымаў руху прыцягнуты да адказнасці 1262 чалавек, інфармуе БелаПАН.

Фота — AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі