Ураган "Сэндзі" пагражае ЗША (фота)
Прэзідэнт Барак Абама ўвёў надзвычайнае становішча ў некалькіх штатах, у тым ліку Нью-Ёрку, Нью-Джэрсі, Мэрылендзе.
Як паведамляе ВВС, шырыня фронту ўрагану — да 835 кіламетраў, хуткасць ветру — да 140 км за гадзіну. "Сэндзі" можа працягваць атакі да трох сутак і пагражае 12 штатам ЗША.
У ЗША адкладзеныя амаль 7000 авіярэйсаў. У Нью-Ёрку адклалі запланаванае на сёння адкрыццё статуі Свабоды. Тысячы жыхароў горада былі адселеныя са сваіх дамоў. На гарадскіх вуліцах можна пабачыць барыкады з мяхоў з пяском.
Прэзідэнт ЗША Барак Абама і кандыдат у прэзідэнты ад рэспубліканцаў Міт Ромні з-за ўрагану адмянілі свае візіты ў рамках перадвыбарчай кампаніі. Абама знаходзіцца ў Вашынгтоне, каб кантраляваць дзеянні адміністрацыі ў гэтай сітуацыі.
Нагадаем, "Сэндзі" ўжо нанёс магутны ўдар па выспах Карыбскага мора, загінулі дзясяткі людзей на Кубе, Гаіці, Ямайцы, Гаваях, Багамскіх выспах.