Увечары аўтааматары збіраюцца на чарговую акцыю "Стоп-бензін"

Нагодай стала падаражанне паліва на 10%. Нагадаем, што яно адбылося 3 снежня. Гэта 11-е падаражанне паліва сёлета.

Большасць удзельнікаў форуму абмяркоўваць варыянт правядзення акцыі каля Кастрычніцкай плошчы сталіцы. У рэгіёнах кіроўцы плануюць запаволіць рух ці ўвогуле заблакаваць яго на дарогах каля гарвыканкамаў.

Між тым кіраўнік кампаніі "За аўто" Арцём Шаркоў у каментары сайту udf.by заявіў, што не верыць у паспяховасць акцыі. Ён нагадаў, што пасля падаражэння паліва на 3% аўтамабілісты не выехалі на аналагічную акцыю. На думку Шаркова, да канца года можа адбыцца яшчэ адно падаражанне паліва.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі