Ва Украіне аварыйна сеў верталёт, у якім быў міністр абароны
Інцыдэнт здарыўся ўвечары 12 красавіка.
Аднак міністэрства абароны паведаміла пра гэта толькі ў пятніцу. Як інфармуе РБК, здарэнне адбылося ў Жытомірскай вобласці. Верталёт МІ-8 здзейсніў вымушаную пасадку праз наспраўнасць у сістэме падачы паліва.
На борце верталета быў міністр абароны Дзмітрый Саламацін і высокапастаўленыя службовыя асобы абароннага ведамства. Усе яны вярталіся з Ровенскага гарнізона пасля інспекцыйнай паездкі.
Фота — nnm.ru