Валянцін Стэфановіч судзіцца з падатковай

19 кастрычніка яму выпісалі штраф у памеры 4 727 330 рублёў. Праваабаронцу прызналі вінаватым у тым, што ён па неасцярожнасці не паказаў усю суму даходу, якi падлягае падаткаабкладанню.

У сваёй скарзе ў суд Партызанскага раёну Валянцін Стэфановіч звярнуў увагу на шматлікія працэсуальныя парушэнні з боку прадстаўнікоў падатковай інспекцыі. Так, яшчэ да пачатку разбіральніцтва па справе, праваабаронцу азнаёмілі з загадзя гатовым рашэннем. Апроч таго, некаторыя дакументы ў справе не былі перакладзеныя з замежных моваў, паведамляе “Вясна”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі