Ватыкан адмаўляе сувязі папы рымскага Францішка з хунтай
Папу Францішка вінавацілі, што ён недастаткова зрабіў, каб прадухіліць выкраданне і катаванні двух святароў пры ваеннай дыктатуры ў Аргентыне ў 1976-1983 гадах.
Ватыкан назваў гэтыя абвінавачанні паклёпам, перадае ВВС. Прадстаўнік Ватыкана Федэрыка Ламбардзі заявіў, што дагэтуль не было прадстаўлена ніводнага канкрэтнага і праўдападобнага доказу абвінавачванняў супраць Францішка. Таксама Ламбардзі абвінаваціў левыя антыклерыкальныя сілы ў тым, што яны спрабуюць дыскрэдытаваць новага пантыфіка.
Як гаворыцца ў заяве Ватыкана, у часы так званай "Бруднай вайны" кардынал Берголья (цяперашні папа Францішак) спрабаваў абараніць людзей, якія знаходзіліся ў небяспецы, а пасля вяртання Аргентыны да дэмакратыі спрыяў нацыянальнаму замірэнню.
Фота — AFP