Віцебскую краму пакаралі за продаж “шпіёнскіх акуляраў”
Гаспадарчы суд Віцебскай вобласці аштрафаваў прыватнае гандлёвае прадпрыемства.
Акуляры з відэакамерай прадаваліся ў камісійнай краме, а такія акуляры з’яўляюцца сродкам таемнага атрымання інфармацыі. Зрэшты, штраф прызначылі параўнальна невялікі — 1 мільён рублёў і яшчэ адабралі прыбытак ад рэалізацыі тавару — 750 тысяч рублёў.
У Беларусі абарачэнне тэхнічных сродкаў для таемнага атрымання інфармацыі з’яўляецца ліцэнзаваным відам дзейнасці, а крама адпаведнага дазволу не мела.
Тым часам, у інтэрнэце можна лёгка набыць такую “цацку”, піша ej.by.