Вікторыя Азаранка захавала трэцяе месца ў сусветным рэйтынгу
Другая з беларусак, Анастасія Якімава, паднялася з 64 на 61 месца.
Сусветная тэнісная асацыяцыя апублікавала абноўлены рэйтынг тэнісістак. Яго узначаліла Кэралін Вазняцкі з Даніі. Другое месца ў расіянкі Марыі Шарапавай. У пяцёрку мацнейшых тэнісістак планеты ўваходзяць таксама чэшка Петра Квітава і расіянка Вера Званарова.
У беларусак, акрамя трэцяга месца Азаранкі і 61-га Якімавай, 131-ае Вольгі Гаварцовай. Іншыя нашы суайчынніцы не ўваходзяць у лік трохсот мацнейшых.