З Вільні "Бабруйчанкам" ляцець у Лондан танней, чым з Мінска
Жаночая футбольная каманда "Бабруйчанка" хутчэй за ўсё паляціць на гульню з "Арсеналам" з Вільні, бо так танней.
Каб найбольш танна дабрацца да Лондана, футбалісткі маглі б скарыстацца і наземным транспартам, але пераадолець 3 тысячы кіламетраў і захаваць неабходную форму перад гульнёй будзе вельмі складана. Таму на планёрцы ў Бабруйскім гарвыканкаме было вырашана адпраўляць каманду на важную гульню на самалёце.
Каб зэканоміць, каманда паляціць у Лондан з Вільні, а не з Мінску — так выходзіць значна танней. Унутрыеўрапейскія пералёты каштуюць менш, чым пералёт наўпрост з Мінску.
Агулам авіяквіткі для "Бабруйчанкі" будуць каштаваць каля 10 тысяч еўра.