За Купалле ў Бялынічах — штрафы

Гамяльчук Сяргей Барысенка аштрафаваны на 35 тысяч. Мінчук Аляксандр Сяўрук атрымаў найбольшы штраф — 1 млн 750 тысяч рублёў. Вольга Сяўрук і Павел Караткевіч атрымалі па 875 тысяч штрафу, а Віталь Караткевіч — 700 тысяч. На Ігара Сімбірова склалі акт парушэння, а вось пратаколу на яго няма. 


Нагадаем, што ў пятніцу 24 чэрвеня каля 30 актывістаў сабраліся каля вёскі Гута ў Бялыніцкім раёне адсвяткаваць Купалле. У гэтым месцы яны ладзяць свята ўжо 11-ы год запар. Каб іх разагнаць, улады прыгналі аўтобус спецназу. 


Маладых людзей звінавацілі ў парушэнні правілаў пажарнай бяспекі. Дарэчы, актывістаў разагналі нават не з лесу. Адпачывальнікаў жа, якія размяшчаліся ў лесе, міліцыя і пажарнікі нават не чапалі. 


Актывісты просяць дапамагчы ім сабраць грошы на выплату штрафу (+375 29 6 80 82 14, Нэллі).

Фота: gorad.by, facebook.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі