Затрыманым на дыскатэках у Крупках даюць штрафы

Маладых людзей абвінавачваюць у непадпарадкаванні міліцыі і ў дробным хуліганстве, у прыватнасці, у нецэнзурнай лаянцы. На суткі пакуль нікога не адправілі, шмат якія справы зноў накіроўваюць у міліцыю. Некаторым даюць штрафы.

Аднаму з хлопцаў, Руслану Вялюху нават пашанцавала. Прадаўшчыца з крамы выступіла на судзе сведкай і заявіла, што ён не лаяўся, а паводзіўся прыстойна. У выніку суд не прызначыў хлопцу ніякага пакарання, паведамляе Радыё Свабода.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі