Заўзятараў не пакрыўдзіць адмена чэмпіянату свету па хакеі ў Мінску?
Кангрэс ЗША збіраецца прыняць рэзалюцыю па Беларусі, у якой сярод іншага закліча да адмены правядзення ў Мінску чэмпіянату свету па хакеі ў 2014 годзе.
У каментары каналу "Белсат" палітолаг Дзяніс Мельянцоў адзначае, што патрабаванне да Міжнароднай федэрацыі хакея адмяніць чэмпіянат свету па хакеі ў Мінску можа мець эфект. "Гэты пасыл хваравіта ўспрыме беларуская ўлада і галоўны прыхільнік хакея ў нашай краіне", — упэўнены палітолаг.
На думку спартыўнага аглядальніка Аляксандра Пуцілы, Беларусь наогул не гатовая да правядзення такога чэмпіянату: "У краіне няма ні грошай, ні умоў для яго правядзення". Пуціла лічыць, што беларускія заўзятары не вельмі пакрыўдзяцца, калі краіна застанецца без чэмпіянату. Паводле яго слоў, людзі добра разумеюць сітуацыю і праблемы ў краіне.