Заўзятары "Галатасарая" капалі падкоп на стадыёне ў Нямеччыне
Здарэнне адбылося ўчора ў нямецкім горадзе Гельзенкірхен, дзе праходзіў матч 1/8 фінала футбольнай Лігі чэмпіёнаў.
"Шальке 04" прайграў турэцкаму "Галатасараю" з лікам 2:3 (першы матч — 1:1).
Як паведамляе "Прессбол", некалькі турэцкіх заўзятараў не змаглі купіць квіткі і пачалі голымі рукамі рабіць падкоп пад плотам на тэрыторыю стадыёна. За гэтым заняткам іх і злавілі.
Фота — Reuters