Жанчына вярнула гаспадару сумку з грашыма (відэа)

Грошы мясцовы прадпрымальнік атрымаў за прададзены аўтамабіль (па іншай версіі — за кватэру). Камеры відэаназірання зафіксавалі, як жанчына з'язджае на ровары па снезе з той самай сумкай. Міліцыя аб'явіла яе ў вышук.

На мінулых выхадных жанчына сама прыйшла да пацярпелага і аддала грошы. Праўда, не ўсе. За паўтары месяцы яна паспела патраціць з іх каля 20 мільёнаў рублёў.

Як піша газета "Вячэрні Брэст", цяпер ідзе "ўрэгуляванне" дадзенага пытання, паколькі была распачатая крымінальная справа па факце "прысвойвання знойдзенага ў асабліва вялікім памеры". Па гэтым артыкуле пагражае штраф, папраўчыя працы ці тры месяцы арышту.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі