Звольнены дырэктар заводу, дзе працаваў падазраваны ў тэракце
Дырэктара Віцебскага заводу трактарных запчастак Уладзіміра Федарэнку звольнілі 31 траўня “за грубае парушэнне працоўных абавязкаў”, паведамляе БЕЛТА.
Яго палічылі вінаватым у тым, што не забяспечыў патрэбныя паказнікі сацыяльна-эканамічнага развіцця. Таксама, як лічаць у Міністэрстве прамысловасці, на прадпрыемстве быў нізкі ўзровень працоўнай і вытворчай дысцыпліны, былі хібы ў выхаваўчай ды ідэалагічнай працы.
Апроч таго, на Ўладзіміра Федарэнку завялі крымінальную справу за крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі.
Вядома, што абвінавачаны ў арганізацыі тэракту ў мінскім метро працаваў менавіта на гэтым віцебскім заводзе.