Reuters: ЗША плануюць дапамогу Украіне яшчэ на 12 млрд долараў
Вайна ва Украіне / https://www.facebook.com/GeneralStaff.ua
ЗША плануюць дапамогу Украіне яшчэ на 12 млрд долараў, піша Reuters са спасылкай на свае крыніцы. Гэтую суму пагадзіліся ўключыць удзельнікі перамоў у Кангрэсе па законапраекце аб часовых выдатках у адказ на запыт адміністрацыі прэзідэнта Злучаных Штатаў Джо Байдэна.
Прыняццё закона аб выдатках запланаванае на бліжэйшую пятніцу.
Раней Байдэн звярнуўся да Кангрэса з просьбай экстранна прадаставіць Украіне новую ваенную і эканамічную дапамогу на агульную суму $11,7 млрд.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.