"Рэйкавая вайна": СК расследуе 100 выпадкаў замыкання чыгуначных шляхоў

"Рэйкавая вайна": СК расследуе 100 выпадкаў замыкання чыгуначных шляхоў

Следчы камітэт працягвае расследаваць крымінальную справу аб тэрарызме, пачатую Генпракуратурай. Падставай для яе сталі факты пашкоджання чыгуначных шляхоў зносін, сродкаў сігналізацыі і чыгуначнага транспарту. 

Па звестках СК, зафіксавана больш за 100 эпізодаў такой дзейнасці ва ўсіх рэгіёнах Беларусі. Асобы, датычныя да гэтай дзейнасці, выяўленыя не паўсюль. 

Дарэчы, прэс-служба МУС яшчэ месяц таму казала пра 150 фактаў "рэйкавай вайны". Гэта не толькі замыканне шляхоў, але і накладанне на рэйкі пабочных прадметаў, пашкоджанне кабеля сувязі паміж станцыямі.

"Рэйкавая вайна": СК расследуе 100 выпадкаў замыкання чыгуначных шляхоў
Фота з матэрыялаў крымінальнай справы / sk.gov.by

Акрамя таго, У СК папярэджваюць, што калі перакрыццё шляхо ўчыненае з з мэтай "уздзеяння на прыняццё рашэнняў органамі ўлады, перашкоды палітычнай ці іншай грамадскай дзейнасці або дэстабілізацыі грамадскага парадку", затрыманым могуць памяняць абвінавачанне на арт. 289 КК (акт тэрарызму). За гэта пагражае мінімум восем гадоў пазбаўлення волі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі