"Рэжым Лукашэнкі будзе прыцягнуты да адказнасці" — кіраўніца Еўрапарламента

Аляксандр Лукашэнка і яго сілавікі / БЕЛТА
Аляксандр Лукашэнка і яго сілавікі / БЕЛТА

Кіраўніца Еўрапарламента Раберта Метcола пракаментавала "завочны прысуд" у Мінску па "справе Каардынацыйнай рады". Рэжым Аляксандра Лукашэнкі "асудзіў" Святлану Ціханоўскую на 15 гадоў зняволення, Паўла Латушку — на 18, Вольгу Кавалькову, Марыю Мароз і Сяргея Дылеўскага — на 12 гадоў.

"Спачатку яны пасадзілі ў турму яе мужа, — піша Метсола ў Twitter пра Ціханоўскую. — Затым яны затрымалі яе. Цяпер яны завочна прысудзілі яе да 15 гадоў турэмнага зняволення... Рэжым Лукашэнкі будзе прыцягнуты да адказнасці. Мы працягнем імкнуцца да вольнай Беларусі".

"Сёння я думаю пра тых, каму рэжым даў рэальныя, а не завочныя тэрміны", — так кіраўніца Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Святлана Ціханоўская пракаментавала "завочны прысуд".

"Рэжым Лукашэнкі будзе прыцягнуты да адказнасці" — кіраўніца Еўрапарламента
Святлана Ціханоўская і Павел Латушка / https://www.pap.pl/

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі