Ролік МНС пра нецвярозых купальшчыкаў стаў хітом Youtube

Ролік МНС пра нецвярозых купальшчыкаў стаў хітом Youtube

Прэс-служба Міністэрства надзвычайных сітуацыяў прадставіла свае відэаролікі з канала Youtube, якія сталі сапраўднымі хітамі. У ТОП-10 увайшлі найлепшыя відэа за пяць гадоў існавання канала.

Найбольшай папулярнасцю карыстаецца вядомы ролік “Вечная памяць нецвярозым купальшчыкам”, які з лета 2014 года набраў на Youtube паўтара мільёна праглядаў.

Сярод відэа, якія трапілі ў дзясятку найлепшых, здымкі з аблёту МНС пасля шторму Хаўер у сакавіку 2013 года, здымкі тушэння сёлетніх лясных пажараў і ролік “МНС за бяспечныя сэлфі”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі