Рух “За свабоду” мяняе сімволіку

“Прыспеў час рэбрэндынгу”, — кажуць сябры арганізацыі. Ужо ў верасні гэтага года сімволіка руху кардынальна зменіцца. Якой яна стане пакуль сакрэт, але вядома, што гэта будзе нешта кардынальна новае.
Юрась Губарэвіч, намеснік старшыні арганізацыі, паведаміў Еўрарадыё, што гэтыя змены закрануць нават колеравую гаму эмблемы. Па яго словах, яна стане больш актуальнай.

Юрась Губарэвіч:
“Ёсць колеры, якія цяжка спалучаюцца. Мы раіліся з прафесіяналамі, яны кажуць, што нашы цяперашнія колеры акурат з шэрагу тых, якія маюць дрэннае спалучэнне, таму мы будзем пераходзіць да тых, якія лепш пасуюць адзін аднаму. Некаторыя колеры захаваюцца, але іх спалучэнне будзе больш натуральным”.

“Рух “За свабоду” не баіцца праз рэбрэндынг згубіць частку сваёй аўдыторыі, а наадварот спадзяецца на тое, што новая сімволіка прывабіць новых людзей.

Юрась Губарэвіч:
“Згодна апытанням, нашая арганізацыя дастаткова вядомая, яна на роўні з іншымі грамадскімі арганізацыямі і аб’яднаннямі, якія дзейнічаюць у Беларусі больш за 10 гадоў. Я думаю, што наша аўдыторыя захаваецца і змена сімвала толькі прыцягне да нас новых людзей. Мы хочам мець больш сучасны, мадэрновы выгляд”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі